БЕЛ Ł РУС

Футбаліст «Баварыі» развязаў шнурок жанчыне-арбітру падчас матча ВІДЭА

14.08.2017 / 10:26

Nashaniva.com

Паўабаронца мюнхенскай «Баварыі» Франк Рыберы пажартаваў з жанчыны-арбітра Бібіяны Штайнхаус, развязаўшы ёй шнурок падчас матча Кубка Германіі з «Кемніцарам».

Рыберы ставіў мяч для выканання штрафнога і развязаў шнурок Штайнхаус. Футбаліст пазбег пакарання і забіў мяч.

«Баварыя» атрымала перамогу з лікам 5:0. Акрамя Рыберы за мюнхенцаў вызначыліся Кінгслі Коман, Матс Хумельс і Роберт Левандоўскі, аформіў дубль.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула