БЕЛ Ł РУС

Нечаканая знаходка: у Антарктыдзе пад ільдамі выявілі больш за 90 вулканаў

14.08.2017 / 14:17

Nashaniva.com

Група даследчыкаў з Эдынбургскага ўніверсітэта выявіла 91 вулкан пад ільдамі ў Антарктыдзе, паведамляе газета Guardian.

Fotolia / Nick Dale 

Града, як адзначае выданне, можа прэтэндаваць на званне самага буйнога вулканічнага пояса планеты. Вулканы вышынёй ад 100 да 3850 метраў размяшчаюцца на заходняй ускраіне мацерыка і пакрытыя двухкіламетровым пластом лёду.

Каб выявіць раней невядомыя вулканы, навукоўцы пры дапамозе радараў, усталяваных на самалётах і наземных транспартных сродках, даследавалі ўтоеную пад лёдам паверхню кантынента. Затым эксперты супаставілі атрыманыя дадзеныя са здымкамі з космасу, каб вылічыць найбольш верагоднае размяшчэнне вулканаў.

«Мы таксама мяркуем, што на дне мора пад шэльфам ледніка Роса ёсць яшчэ вулканы, таму я думаю, што ў гэтым рэгіёне апынецца самая высокая канцэнтрацыя вулканаў ў свеце», — падкрэсліў адзін з удзельнікаў даследавання Роберт Бінгэм.

Навукоўцы мяркуюць, што калі хаця б адзін з гэтых вулканаў прачнецца, гэта прывядзе да дэстабілізацыі ледзяных пакроваў Антарктыкі і выхаду лёду ў мора.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула