БЕЛ Ł РУС

Жыхар Віцебска напаў з нажом на дзяўчыну, якая адмовілася з ім пазнаёміцца

14.08.2017 / 14:00

УШ

11 жніўня двое мужчын адпачывалі на Віцьбе. Яны выпілі і захацелі працягнуць вечар у кампаніі дзяўчат, якія адпачывалі побач, але атрымалі адмову.

Адзін з мужчын вырашыў выкарыстаць нож у якасці аргумента.

На шчасце, мужчыну не ўдалося нанесці сур'ёзных раненняў пацярпелай.

На месца выклікалі міліцыю. 57-гадовага мужчыну, які раней ужо быў судзімы, затрымалі. Цяпер высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула