БЕЛ Ł РУС

У Кіеве адкрылі помнік байцам АТА з мячом, уторкнутым у карту Расіі ВІДЭА

15.08.2017 / 16:12

Nashaniva.com

У Кіеве 15 жніўня адкрылі помнік удзельнікам антытэрарыстычнай аперацыі ў Данбасе, паведамляе 5 канал.

Размясцілі манумент у скверы на скрыжаванні праспекта Леся Курбаса і вуліцы акадэміка Каралёва. Ён зроблены з граніту, вышынёй больш за 2,5 метра. Каштаваў помнік 120 тыс. грыўняў (9 тыс. рублёў). Сродкі паўгода сумесна збіралі валанцёры і воіны-добраахвотнікі, абаранялі Украіну на ўсходзе.

Выглядае манумент, як вялікі гранітны меч з гербам Украіны, які разбівае ворага, а знізу каля пастамента знаходзіцца пліта з выявай анёла-абаронцы. Як патлумачылі арганізатары, помнік усталявалі, каб ушанаваць памяць загінулых у АТА байцоў і каб пастаянна нагадваць жыхарам Кіева аб цане міру.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула