На плошчы Свабоды «павіншавалі» Сукалу з юбілеем праз пікет аб яго адстаўцы ФОТЫ
У дзень 75-годдзя старшыні Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы актывісты грамадзянскай ініцыятывы «Супраць беззаконня ў судах і пракуратуры» запатрабавалі яго адстаўкі і зладзілі пікет на плошчы Свабоды. Агулам у акцыі прынялі ўдзел чатыры жанчын, паведамляе Белсат. Узначаліла пікет юрыстка Тамара Сяргей.
У руках жанчыны трымалі плакат з патрабаваннем адстаўкі чыноўніка. Па папярэдняй інфармацыі, абыйшлося без затрыманняў актывістак.