БЕЛ Ł РУС

У Ціхім акіяне прадаецца прыватная выспа з уласным каралавым рыфам

21.08.2017 / 11:44

Nashaniva.com

Малюсенькі трапічны востраў Кастэвей у паўднёвай частцы Ціхага акіяна з уласным асабняком плошчай 500 кв. м. і белымі пясчанымі пляжамі паступіў у продаж за 1,6 млн даляраў.

Востраў належыць ціхаакіянскай дзяржаве Рэспубліка Вануату ў Меланезіі і знаходзіцца прыкладна за 2000 км на ўсход аб аўстралійскага Брысбена, піша The Daily Mail. Гэта значыць, дабрацца туды будзе няпроста, але затое на Кастэвей чакае па-сапраўднаму райская адзінота.

Рыэлтары з Private Islands Inc падкрэсліваюць, што на востраве плошчай крыху больш гектара няма ні маскітаў, ні якіх-небудзь іншых насякомых, ні змей, ні іншых небяспечных дзікіх жывёл.

Прасторны дом на востраве максімальна добраўпарадкаваны, на беразе ёсць абсталяваны прычал. У бірузовай вадзе непадалёк ад берагоў — сапраўдны каралавы рыф.

The desert island paradise with its own mansion and coral reef that could be all yours https://t.co/PV6IHaoCxV pic.twitter.com/AG7Gi8Do9F

— MailOnline Travel (@travelmail) 17 августа 2017 г.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула