БЕЛ Ł РУС

Камузводу абрабаваў барысаўскі банк

2.09.2008 / 15:28

cz

Прапаршчык кінуў дзяжурства на сваім КПП, пайшоў у банк, выхапіў два пісталета й адкрыў агонь.

25‑гадовы камандзір узводу адной з вайсковых частак 1 верасьня заступіў быў на дзяжурства ў вайсковай частцы на КПП. Ля шостай вечара прапаршчык свой пост пакінуў ды, прыхапіўшы бандыцкую маску, рушыў у суседні банк на вуліцы Дняпроўскай.

Там ён дастаў два пісталеты, стрэліў у столю, ударыў пісталетам кантралёра, скраў 14 мільёнаў рублёў і ўцёк.

Апэратыўнікі прымчалі на месца здарэньня й пусьцілі па сьледзе службовую сабаку. Тая навяла іх на вайсковую кепку й мільён рублёў. Неўзабаве схапілі й самога рабаўніка. Забралі ў яго табэльную зброю, газавы пісталет і ўсё нарабаванае ды ўсчалі крымінальную справу, паведамляе СТВ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула