Лукашэнка: У звычайнай вясковай школе можна атрымаць добрыя веды, усё залежыць ад настаўніка
Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пленарным пасяджэнні Рэспубліканскай педагагічнай нарады.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яго малодшы сын вучыцца ў звычайнай вясковай школе, дзе спецыяльна для яго не ствараліся нейкія асаблівыя ўмовы. «Лічу, што ён атрымлівае нармальныя веды», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.