БЕЛ Ł РУС

Знойдзены спосаб, як перанесціся ў часы Вялікага Княства Літоўскага ФОТАРЭПАРТАЖ

29.08.2017 / 15:35

Фота Сяргея Гудзіліна

29 жніўня ў Нацыянальным гістарычным музеі адбылася прэзентацыя адноўленых замкаў ВКЛ з дапамогай тэхналогіі віртуальнай рэальнасці. Пры падтрымцы Samsung і энтузіяста Ахрэма Белабаровіка мінчукам прадстаўлены аўтарскі праект VKL3D.

Праект VKL3D быў пачаты Ахрэмам Белабаровікам некалькі гадоў таму. Рэканструкцыю найбольш вядомых беларускіх замкаў — Крэўскага і Гальшанскага, можна пабачыць на спецыялізаваным сайце. І бачыць сваю міссію у захаванні гістарычнай памяці ў яе фактычнай, канцэптуальнай і візуальнай карэктнасці. Галоўная мэта праекта — адрадзіць веліч і дух залатой эпохі нашай гісторыі праз яе архітэктуру.

Праз акуляры віртуальнай рэальнасці замак выглядае прыкладна так. Наведнікі музея могуць у 3D-прасторы адчуць масштаб легендарных беларускіх замкаў.

Адным з кансультантаў праекта стаў гісторык, аўтар «Нашай Нівы» Алег Дзярновіч.

Гальшанскі замак. 3D-рэканструкцыя.

У працы па 3D-рэканструкцыі за аснову бяруцца старыя выявы, архіўныя тэксты, навуковыя публікацыі, дадзеныя раскопак — усяго гэтага часта недастаткова для ўзнаўлення поўнай карціны з усімі дэталямі.

Выхадам з’яўляецца абгрунтаванае выкарыстанне аналагаў, якіх багата ў еўрапейскай архітэктуры, прадыктаванае звычайнай логікай, і мастацкім густам дзеля стварэння завершанага вобразу. Таму, у першую чаргу, гэты мастацкі праект лепш акрэсліваць, як навукова-папулярны.

Праект VKL3D будзе знаходзіцца ў межах пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея, а таму магчымасць наглядна ўявіць веліч эпохі 15—17 стагоддзяў змогуць усе ахвотныя ў любы час да канца 2017 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула