БЕЛ Ł РУС

Прынцэса Японіі заручылася з прасталюдзінам-аднакурснікам

3.09.2017 / 11:22

Nashaniva.com

Прынцэса Мака, найстарэйшая з унучак і ўнукаў цяперашняга імператара Японіі Акіхіта, афіцыйна заручаная з былым аднакурснікам. Пра гэта ў нядзелю абвясціла кіраўніцтва справамі імператарскага двара Японіі.

Першапачаткова аб'яву аб заручынах павінны былі зрабіць 8 ліпеня, але яго адклалі ў сувязі са стыхійным бедствам на паўднёвым захадзе краіны, якое прывяло да чалавечых ахвяр і маштабных разбурэнняў.

Мяркуецца, што вяселле адбудзецца налета, дата яго правядзення яшчэ не абвешчаная. Пасля гэтага па законе Мака страціць свой тытул і ператворыцца ў простую японскую грамадзянку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула