БЕЛ Ł РУС

Дзяўчына спрабавала выратаваць котку і звалілася з 3 паверха

7.09.2017 / 13:27

Nashaniva.com

Жыхарка Бабруйска выпала з акна трэцяга паверха, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Каля 17.00 6 верасня брыгада хуткай дапамогі даставіла ў бальніцу з цяжкімі траўмамі дзяўчыну, якая выпала з акна трэцяга паверха на вуліцы Мінскай. На месца прыбыла следча-аператыўная група. Па папярэдніх дадзеных, 26-гадовая бабруйчанка спрабавала дастаць котку, якая выйшла на вулічны карніз. Дзяўчына не ўтрымалася і звалілася ўніз.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула