БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка ляціць у Індыю

8.09.2017 / 08:36

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка 11-12 верасня зробіць афіцыйны візіт у Рэспубліку Індыя, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу.

Кіраўнік дзяржавы правядзе перамовы і шэраг афіцыйных сустрэч з кіраўніцтвам гэтай краіны, у тым ліку з прэзідэнтам Рамам Натху Кавіндам і прэм'ер-міністрам Нарэндра Модзі. Будзе абмяркоўвацца развіццё беларуска-індыйскага супрацоўніцтва, галоўным чынам у гандлёва-эканамічнай, палітычнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах, турызме.

На перамовах плануецца абмеркаваць і ўзаемадзеянне Беларусі і Індыі ў фармаце еўразійскай інтэграцыі, новыя магчымасці для інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

Адначасова з візітам Аляксандра Лукашэнкі ў Нью-Дэлі адбудзецца індыйска-беларускі бізнэс-форум, на якім пройдуць перамовы паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула