БЕЛ Ł РУС

ЗША, Вялікабрытанія, Канада і яшчэ 14 краін запатрабавалі зняць Расію з Алімпіяды ў Пхенчхане

14.09.2017 / 18:38

Кіраўнікі нацыянальных антыдопінгавых агенцтваў 17 краін звярнуліся да Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) з заклікам забараніць расійскім спартсменам удзельнічаць у зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане 2018..

«У нас ёсць сур'ёзныя асцярогі з нагоды «чысціні» Алімпіяды 2018. з-за няпоўнага расследавання велізарнай колькасці доказаў прымянення допінгу расійскімі спартсменамі на Гульнях-2014 у Сочы, а таксама ў сувязі з недастатковымі вынікамі тэставання за апошнія чатыры гады», - гаворыцца ў заяве агенцтваў.

Сярод тых, хто звярнуўся да МАК з заявай прысутнічаюць кіраўнікі нацыянальных антыдопінгавых агенцтваў Вялікабрытаніі, Канады і ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула