БЕЛ Ł РУС

У Слоніме пяцікласнік трапіў пад машыну побач з пешаходным пераходам

21.09.2017 / 10:00

Nashaniva.com

У Слоніме 20 верасня непадалёк ад прыпыначнага пункта і пешаходнага пераходу «Фальксваген» збіў 11-гадовага хлопчыка, паведамілі БелТА ў ДАІ Гродзенскага аблвыканкама.

Паводле папярэдняй інфармацыі, дзіця так спяшалася на аўтобус, што вырашыла перабегчы дарогу не па зебры, а на чырвоны сігнал святлафора.

Кіроўца не паспеў своечасова спыніцца і наехаў на дзіця, той пераляцеў праз капот.

З траўмамі, у тым ліку пераломам пляча, хлопчыка шпіталізавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула