БЕЛ Ł РУС

З крыкам «Слава Украіне!» і сцягам у руках: былая мэр Славянска выйшла з турмы ВІДЭА

21.09.2017 / 15:12

Nashaniva.com

Былога мэра ўкраінскага Славянска Нэлю Штэпу адпусцілі дадому: 20 верасня яна выйшла з СІЗА. Харкаўскі суд змяніў меру стрымання з утрымання пад вартай на хатні арышт, паведамляе 24tv.ua.

На відэа бачна, як Штэпа з сіне-жоўтым сцягам у руках выходзіць з СІЗА і актывісткай Ірмай Крат крычыць «Слава Украіне!» Потым яны разам паспрабавалі праспяваць гімн Украіны.

Нэля Штэпа была мэрам Славянска Данецкай вобласці, калі вясной 2014-га захапілі прарасійскія баевікі.

Яе затрымалі ў ліпені 2014 года, абвінаваціўшы па артыкулах аб замаху на тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і стварэнне тэрарыстычных груп.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула