БЕЛ Ł РУС

Святлана Куль. Кабечая восень пасля халадоў і залеў…

25.09.2017 / 11:01

Кабечая восень пасля халадоў і залеў
Прыйшла, як апошні цягнік да начнога вакзала,
І месяц такі на яе завушніцы вісеў,
Што я б яго скрала.

Бурштыны і лалы расквецілі дол і лісцё.
Сусвет пасміхнецца, як дом, у якім парадзіха
Па крыках і стогнах шчаслівая корміць дзіцё
Спакойна і ціха.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула