Праца ў «Нашай Ніве»: патрабуецца менеджар па актыўных продажах / маркетолаг
NN.BY, а таксама NINA.NN.BY шукае менеджара па актыўных продажах рэкламы / маркетолага. Праца з офіса, аддалены рэжым немагчымы.
У чым заключаецца праца?
Актыўная продаж анлайн-рэкламы, пошук патэнцыяльных кліентаў для рэкламных праектаў, генераванне рэкламных ідэй.
Досвед актыўных продажаў абавязковы. Пажадана мець уяўленне аб асаблівасцях натыўнай рэкламы. Наяўнасць уласнай рэкламнай базы будзе плюсам. Падыдуць людзі з бізнэс-жылкай.
Зарплата: аклад + высокі працэнт. Поўны сацыяльны пакет. Месца працы — у цэнтры горада, раён метро «Фрунзенская». Малады вясёлы калектыў.
Звесткі пра сябе накіроўвайце на nn@nn.by.