БЕЛ Ł РУС

З'явіўся авіярэйс з Мінска ў Екацярынбург

27.09.2017 / 13:27

Nashaniva.com

Расійская авіякампанія Ямал з 31-га кастрычніка адкрые прамыя рэйсы з Мінска ў Екацярынбург — квіткі ўжо паступілі ў продаж.

Новы маршрут будзе выконвацца тры разы на тыдзень:

Екацерынбург — Мінск 22:00 — 23:20 (з 30 кастрычніка па панядзелках, серадах і пятніцах);

Мінск — Екацярынбург 0:10 — 05:10 (з 31 кастрычніка па аўторках, чацвяргах і суботах);

Рэйсы будуць ажыццяўляцца на самалётах Sukhoi Superjet 100.

Авіякампанія адзначае, што рэйс распрацаваны з улікам зручных стыковак у Новасібірску і ў іншых гарадах Сібіры ў перспектыве.

Білеты ўжо паступілі ў продаж на сайце авіякампаніі, мінімальны кошт за палёт з Мінска ў Екацярынбург і назад складае прыкладна 276 еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула