БЕЛ Ł РУС

У Мінску шукаюць чарговага мужчыну, якому ў банку выдалі лішнюю 1000 рублёў

28.09.2017 / 16:04

Nashaniva.com

У Цэнтральнае РУУС Мінска звярнулася супрацоўніца аднаго са сталічных банкаў з просьбай аказаць дапамогу ў высвятленні асобы невядомага мужчыны, якому пры абмене валюты памылкова было выдадзена больш грашовых сродкаў, чым неабходна, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Мужчына падышоў да акенца касіра і перадаў для абмену суму ў розных замежных валютах, каб абмяняць іх на рублі. Касір выдала кліенту на 1095 рублёў больш за належную суму. Мужчына забраў грошы і сышоў.

Міліцыя просіць дапамогі ў высвятленні асобы мужчыны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула