БЕЛ Ł РУС

Матч «Барселона» — «Лас-Пальмас» перанесены

1.10.2017 / 16:05

Nashaniva.com

Сённяшні матч 7-га тура чэмпіянату Іспаніі паміж «Барселонай» і «Лас-Пальмас» адкладзены.

Такое рашэнне было прынята ў сувязі са шматлікімі сутычкамі ў Барселоне паміж прыхільнікамі рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі і паліцыяй.

Раней футбалісты сіне-гранатавых прыбылі на стадыён «Камп Ноў», але на той момант яны не ведалі, што матч не адбудзецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула