БЕЛ Ł РУС

Нісьцюк хваліць Лукашэнку і захапляецца беларускай дэмакратыяй

12.09.2008 / 00:46

Паводле БЕЛТА

Многія эўрапейскія палітыкі выказваюць шкадаваньне, што ў свой час Эўропа скарасьпела выступіла з ультыматумам «12 умоваў», якія немагчыма выканаць, – цьвердзіць Нісьцюк.

Беларускія ўлады даволі ляяльна ставяцца да ўсіх кандыдатаў, у тым ліку і ад апазыцыі. Такую думку выказаў Уладзімір Нісьцюк, адзін зь лідэраў сацыял-дэмакратаў, на круглым стале ў часопісе «Беларуская думка».

Ён станоўча ацаніў перадвыбарную атмасфэру ў Беларусі. Раней, на думку Нісьцюка, выбары адбываліся пад жорсткім кантролем улады, а цяпер сытуацыя зьмянілася. «Тут дарэчна ўзгадаць і нараду, праведзеную Аляксандрам Лукашэнкам у пачатку выбарчай кампаніі. Прэзыдэнт паставіў ясную задачу – забясьпечыць адкрытыя і празрыстыя выбары», – падкрэсьліў Нісьцюк.

Многія эўрапейскія палітыкі выказваюць шкадаваньне, што ў свой час Эўропа скарасьпела выступіла з ультыматумам «12 умоваў», якія немагчыма выканаць, – цьвердзіць Нісьцюк.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула