БЕЛ Ł РУС

Трэнер зборнай Беларусі пра затрыманага са сцягам заўзятара: Неадэкватнае пакаранне

6.10.2017 / 16:35

Nashaniva.com

Напярэдадні адборачнага матчу ЧС-2018 супраць галандцаў рулявы зборнай Беларусі Ігар Крывушэнка разам з абаронцам нацыянальнай дружыны Сяргеем Паліцэвічам правялі прэс-канферэнцыю. Сярод іншага яны адказалі на пытанне пра заўзятара, які выбег на поле на матчы БАТЭ — «Арсенал»:

— У чалавека, напэўна, было жаданне неяк самасцвердзіцца, здзейсніць нейкі ўчынак на вачах вялікай колькасці людзей. Ён гэта зрабіў. Як гаворыцца, гэта справа кожнага. Адзінае, можа, трошкі неадэкватнае пакаранне было. Ну, а як да гэтага ставіцца? Як да часткі жыцця. Па-іншаму не паставішся, — патлумачыў галоўны трэнер беларускай зборнай па футболе.

***

Падпісацца на тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула