БЕЛ Ł РУС

«Мы цэнім ваш уклад у развіццё беларуска-расійскіх адносін». Лукашэнка павіншаваў Пуціна з днём нараджэння

7.10.2017 / 12:26

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«У нашай краіне высока цэняць Ваш уклад у развіццё беларуска-расійскіх адносін у духу стратэгічнага партнёрства, — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. — Правільнасць абранага намі курсу на збліжэнне Беларусі і Расіі пацверджаная часам. Сёння дасягненні саюзнага будаўніцтва відавочныя. Глыбока перакананы, што Ваша актыўная пазіцыя, нацэленасць на далейшае ўзаемадзеянне будуць спрыяць пашырэнню інтэграцыйных працэсаў дзвюх брацкіх дзяржаў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула