БЕЛ Ł РУС

Вакансія ў NN.BY: вэб-распрацоўшчык

12.10.2017 / 12:32

Рэд.

У NN.BY з’явілася новая вакансія: вэб-распрацоўшчык.

Трэба ведаць PHP, Javascript, SQL. Пажадана таксама Yii, Git і AngularJS. Вітаецца наяўнасць практыкі ад 1 года.

Пажадана, каб была гатоўнасць працаваць з офіса для лепшай каардынацыі.

Аддаленая праца магчымая, аднак яе арганізацыя будзе абгаворвацца асобна.

Вечаровая праца + на выхадных, у якасці дадатковай занятасці, таксама магчымая, але выключна пры ўмове яе рэгулярнасці і гатоўнасці хутка выконваць задачы пры пільнай патрэбе.

Заробак будзе абмяркоўвацца з кандыдатамі пасля праверкі кваліфікацыі і дамоўленасці па графіку працы.

Офіс рэдакцыі месціцца ў цэнтры Мінска, каля метро «Фрунзенская». Малады вясёлы беларускамоўны калектыў.

Звесткі пра сябе накіроўвайце на nn@nn.by.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула