БЕЛ Ł РУС

На Kickstarter за 5 хвілін сабралі грошы на хатнюю машыну для варэння піва

11.10.2017 / 12:25

Ілья Параскевіч

На сусветнай краўдфандынгавай пляцоўцы Kickstarter паспяхова збіраюцца грошы на выпуск першага ў свеце аўтаматычнага «бровара» з назвай HOPii, які па памерах роўны звычайнай хатняй кавамашыне. Патрэбную суму 50 000 даляраў сабралі за пяць хвілін, а на момант публікацыі артыкула яна больш як у 7 разоў перавышала запланаваную. 

У адмысловы адсек загружаецца 3-літровая ёмістасць з нарыхтаваным піўным наборам інгрэдыентаў. 

Для аўтаматызацыі ўсіх працэсаў на кожным наборы з суслам ўсталяваная RFID-пазнака, якая счытваецца «броварам». Так прылада атрымлівае дадзеныя аб гатунку піва, неабходнай тэмпературы, часу варэння і іншых умовах. Калі чыстая ёмістасць з піўным наборам загружаная, трэба націснуць адпаведную кнопку, і пачнецца працэс варэння піва.

У сярэднім працэс варэння займае ад 4 да 7 дзён. Калі піва гатовае, прылада пачынае ў пастаянным рэжыме трымаць напой астуджаным з загадзя зададзенай карыстальнікам тэмпературай.

Гатовыя піўныя наборы складаюцца з ёмістасці, сусла, дрожджаў, хмеля і араматызатараў. Гэтыя наборы будуць прадавацца асобна: стваральнікі HOPii плануюць супрацоўнічаць з піваварнымі кампаніямі. Але гэты набор можна будзе сабраць і самому, вось толькі налады варэння прыйдзецца ўсталёўваць уручную. У продажы таксама будуць сумесі з растворам для дэзынфекцыі.

Самы танны набор, які складаецца з бровара HOPii і адной бутэлькі з сумессю, каштуе 349 даляраў. Першыя пастаўкі, як абяцаюць вытворцы, пачнуцца ў чэрвені 2018 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула