БЕЛ Ł РУС

Фермер з ЗША вырасціў гіганцкую моркву і трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса ФОТА

11.10.2017 / 21:39

Nashaniva.com

Моркву, якую выгадаваў амерыканскі фермер Крыстафер Квалі са штата Мінесота (ЗША), прызналі самай вялікай у свеце, пішуць інфармагенцтвы са спасылкай на UPI.

guinnessworldrecords.com

Карняплод важыць 10,18 кг. Гэта на адзін кілаграм і шэсць грамаў больш, чым у ранейшага рэкардсмена. Трапленне ў Кнігу рэкордаў Гінеса Квалі тлумачыць «глебай, насеннем, надвор'ем і крышачкай удачы».

We interviewed gardener Christopher Qualley of Minnesota to find how to grow the world’s heaviest carrot > https://t.co/I0aSrIrVtT pic.twitter.com/WV2WWs6t3o

— GuinnessWorldRecords (@GWR) 8 октября 2017 г.

Агароднік вырашыў пасадзіць моркву назад у зямлю, але яго цешча паспела адгрызці ад яе кавалачак. «Цяпер яна можа прэтэндаваць на вядомасць у якасці адзінага чалавека ў свеце, які пакаштаваў рэкордную моркву», — пракаментаваў Квалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула