БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску з 5-га паверха выкінулася 14-гадовая дзяўчына

17.10.2017 / 10:33

Nashaniva.com

У Следчым камітэце па Магілёўскай вобласці пацвердзілі факт трагедыі, якая здарылася ў Бабруйску.

14 кастрычніка каля 19 гадзін 30 хвілін з балкона кватэры на пятым паверсе дома, размешчанага па вуліцы К. Маркса ў Бабруйску, выскачыла 14-гадовая мясцовая жыхарка. Са шматлікімі траўмамі яе даставілі ў Бабруйскую цэнтральную бальніцу. Дакладныя абставіны здарэння высвятляюць следчыя Бабруйскага міжраённага аддзела Следчага камітэта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула