БЕЛ Ł РУС

Іран пацвердзіў сваю прыхільнасць ядзернаму пагадненню

18.10.2017 / 18:18

Nashaniva.com

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі у сераду пацвердзіў прыхільнасць сваёй краіны ядзернаму пагадненню. Іран выйдзе з пагаднення толькі ў тым выпадку, калі ЗША «разарве» яго, заявіў кіраўнік краіны ў выступе па дзяржаўным тэлебачанні, паведамляе DW.

Алі Хаменеі абвінаваціў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў правядзенні варожай палітыкі ў дачыненні да Ірана. На думку іранскага лідара, гэта звязана з правалам амерыканскай палітыкі ў Сірыі, Іраку і Ліване. Ён назваў «пустой тратай часу рэагаваць на трызненне вульгарнага амерыканскага прэзідэнта».

Кіраўнік іранскай дзяржавы заклікаў еўрапейскіх палітыкаў не ісці ў фарватары «жахлівай палітыкі» амерыканскага прэзідэнта. Хаменеі назваў недапушчальным знешняе ўмяшанне ў развіццё іранскай ракетнай праграмы і палітыку Ірана ў рэгіёне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула