БЕЛ Ł РУС

У бізнэс-парку Мэрыленда адбылася страляніна, ёсць параненыя

18.10.2017 / 18:41

nn.by

Прынамсі пяць чалавек пацярпелі ў выніку страляніны ў горадзе Эджвуд на паўночным усходзе амерыканскага штата Мэрыленд, паведамляюць інфармагенцтвы. 

FOX

Паводле паведамлення мясцовага шэрыфа, паранена не менш за пяць чалавек. Стрэлы прагрымелі на тэрыторыі бізнэс-парку Эмартан, на паркінгу каля рэстарана хуткага харчавання.

Паліцыя шукае невядомага зламысніка, які ўцёк з месца здарэння. Вучням пяці школ, якія знаходзяцца паблізу, забаранілі пакідаць навучальныя ўстановы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула