БЕЛ Ł РУС

У Харкаве 20-гадовая дзяўчына на «Лексусе» збіла на пераходзе пешаходаў: загінулі шэсць чалавек

19.10.2017 / 10:20

Nashaniva.com

newsroom.kh.ua

У Харкаве (Украіна), вечарам 18 кастрычніка, на вуліцы Сумскай, аўтамабіль «Лексус» вылецеў на тратуар і перакуліўся.

Па папярэдніх дадзеных, аўто праехала на чырвоны сігнал святлафора і сутыкнулася з «Фальксвагенам Туарэг». Менавіта з прычыны гэтага ўдару «Лексус» выехаў на ходнікі.

У выніку ДТЗ загінулі 6 чалавек, яшчэ 6 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, сярод іх дзве жанчыны знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане.

Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтамабіль вылецеў на тратуар, дзе на пешаходным пераходзе стаялі людзі і чакалі зялёнае святло, каб перайсці вуліцу.

Паліцыя Харкава распачала крымінальную вытворчасць. За парушэнне правілаў дарожнага руху, прадугледжана пакаранне — зняволенне тэрмінам ад 7 да 12 гадоў. Паліцыя называе імя дзяўчыны — Алена Зайцава.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула