БЕЛ Ł РУС

БАТЭ аштрафаваны на 5 тысяч еўра за заўзятара, які выбег на поле ў матчы з «Арсеналам»

20.10.2017 / 22:9

Nashaniva.com

Фота Максіма Пушкіна

БАТЭ панясе пакаранне за забег заўзятара на поле падчас матча групавога раўнду Лігі Еўропы з «Арсеналам» 28 верасня. Клуб аштрафаваны на 5 тысяч еўра.

У канцы першага тайма на поле выбег заўзятар Аляксандр Вянгерскі, у руках якога быў бел-чырвона-белы сцяг. Фаната затрымалі, суд прыгаварыў яго да дзесяці сутак адміністрацыйнага арышту.

Раней клуб, папярэджваючы пра санкцыі за парушэнні парадку заўзятарамі, паведамляў пра тое, што аплата штрафу можа быць ускладзена на самога парушальніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула