БЕЛ Ł РУС

У Мюнхене мужчына напаў на мінакоў з нажом

21.10.2017 / 15:19

Nashaniva.com

Паліцыя нямецкага Мюнхена затрымала падазраванага ў нападзе з нажом у раёне плошчы Разэнхаймер Пляц, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паліцыя праводзіць допыт падазраванага. Нацыянальная прыналежнасць і сацыяльны статус мужчыны пакуль не раскрываюцца. Па інфармацыі праваахоўных органаў, ён дзейнічаў адзін, саўдзельнікаў не было.

Пры нападзе з нажом на ўсходзе Мюнхена пацярпелі чатыры чалавекі, іх жыццю цяпер нішто не пагражае. Таксама нападнік спрабаваў нанесці ўдары яшчэ двум мінакам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула