БЕЛ Ł РУС

Макей: Бязвізавы рэжым можа быць павялічаны да 30 дзён

24.10.2017 / 15:11

Nashaniva.com

Тэрмін ўведзенага Беларуссю бязвізавага рэжыму для грамадзян 80 дзяржаў можа быць павялічаны з пяці да 30 дзён.

Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў у інтэрв'ю Financial Times, піша БелТА.

«Гэта было зроблена намі ў аднабаковым парадку, хоць мы зараз і абмяркоўваем з ЕС заключэнне двух пагадненняў: аб рэадмісіі і аб спрашчэнні візавых працэдур. Наша ініцыятыва закліканая палегчыць дзелавыя кантакты паміж Беларуссю і ЕС, спрыяць развіццю турызму. І гэта яшчэ не мяжа: мы маем намер павялічыць тэрмін знаходжання ў Беларусі без віз да 10 ці нават 30 дзён. Але ісці да гэтага мы будзем паступова, крок за крокам», — адзначыў Уладзімір Макей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула