Беларускі трэнер Алег Конанаў сышоў з чачэнскага клуба
Трэнер Алег Конанаў, які мае беларускае грамадзянства, сышоў у адстаўку з пасады трэнера клуба «Ахмат» (былы «Церак») з чачэнскага горада Грозны.
Конанаў адпрацаваў усяго паўгода, але вынікі яго працы былі не надта аптымістычнымі. Каманда ідзе на 9-м месцы з 16-і магчымых, аднак не можа выйграць чатыры матчы запар.
Конанаў — ураджэнец расійскага Курска. Аднак паколькі на момант атрымання Беларуссю незалежнасці гуляў у Віцебску, атрымаў грамадзянства нашай краіны.
Трэнер зрабіў сабе імя, калі ўзначальваў малдаўскі «Шэрыф», укранскія «Карпаты» і «Севастопаль», а таксама расійскі «Краснадар».
З «Карпатамі» Конанаў сенсацыйна выходзіў у групавы раўнд Лігі Еўропы.