БЕЛ Ł РУС

На МКАД п'яны кіроўца фуры насмерць збіў чалавека, які аглядаў аўто пасля ДТЗ

31.10.2017 / 10:48

Nashaniva.com

Ранішняя аварыя на МКАД прывяла да смерці чалавека. У раёне развязкі з вуліцай Чыжэўскіх сутыкнуліся «Опель» і «Мазда».

фота ДАІ

Калі кіроўцы выйшлі агледзець пашкоджанні, іх збіла фура. За яе стырном быў 22-гадовы п'яны маладзён (больш за 1 праміле алкаголю).

65гадовы кіроўца «Опеля» памёр на месцы, кіроўцу «Мазды» з траўмамі адвезлі ў бальніцу.

Заведзена крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула