БЕЛ Ł РУС

Зюганаў таксама ідзе ў прэзідэнты Расіі

8.11.2017 / 06:31

Nashaniva.com

ТАСС

Старшыня цэнтральнага камітэта КПРФ Генадзь Зюганаў паведаміў, што ўсе партыйныя арганізацыі вылучылі яго кандыдатуру на выбары прэзідэнта Расіі ў 2018 годзе. Зараз гэта рашэнне яшчэ мусіць зацвердзіць з'езд КПРФ, піша Бі-бі-сі.

«Я лідар руху. Маю кандыдатуру вылучылі ўсе арганізацыі», - заявіў Зюганаў у эфіры Першага канала.

Ён падкрэсліў, што ў партыі сур'ёзна ставяцца да маючых адбыцца выбараў: у КПРФ ўжо гатовая праграма пад назвай «Дзесяць крокаў да годнага жыцця». Яе рэалізацыяй, як адзначыў Зюганаў, зоймецца «моцная каманда», склад якой будзе названы пазней.

Лідар КПРФ удзельнічаў у выбарах прэзідэнта Расіі чатыры разы: у 1996-м, 2000-м, 2008-м і 2012 гадах. Зараз палітыку 73 гады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула