БЕЛ Ł РУС

У Брэсце п'яны пасажыр аўтамабіля ўдарыў галавой у твар інспектара ДАІ

13.11.2017 / 14:38

Nashaniva.com

У Брэсце распачалі крымінальную справу ў дачыненні да мужчыны, які ўдарыў інспектара ДАІ, піша Tut.by.

Інцыдэнт адбыўся ўначы 12 лістапада. Супрацоўнікі ДАІ спынілі Audi A8, за рулём якога знаходзіўся 35-гадовы кіроўца. «Выявіўшы правапарушэнне, інспектар прыступіў да афармлення адміністрацыйнага пратаколу. У гэты момант пасажыр (уладальнік аўтамабіля) выйшаў з машыны і накіраваўся да інспектара, які стаяў на вуліцы. Падышоўшы бліжэй, мужчына галавой нанёс удар у твар супрацоўніка ДАІ, тым самым ужыўшы гвалт у дачыненні да асобы, які знаходзіўся пры выкананні службовых абавязкаў», — паведамілі ў ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Нападнікам аказаўся 29-гадовы жыхар Жабінкі, ён быў п'яны. Медыцынскі агляд паказаў 1,1 праміле алкаголю.

Парушальнік затрыманы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула