БЕЛ Ł РУС

Еўра пабіў гадавы максімум — 2,3343 рубля

14.11.2017 / 13:2

Nashaniva.com

Падчас таргоў у Мінску 14 лістапада еўра абнавіў гадавы максімум.

Ён падаражэў на 0,0139 рубля (+0,6%) да 2,3343 беларускага рубля, пабіўшы максімум, што быў пастаўлены 13 кастрычніка (2,3325).

У пачатку года еўра каштаваў 2,045 беларускага рубля. 23 лютага курс еўрапейскай валюты зніжаўся да мінімуму — 1,9698.

Даляр тым часам працягвае абнаўляць гадавы максімум. Сёння ён вырас на 0,0044 рубля (+0,17%) да 1,9976.

Расійскі рубель знізіўся на 0,0101 да 3,3549 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула