БЕЛ Ł РУС

Экс-чыноўніца Мінюста, якая адсядзела за хабар, уладкавалася юрыстам у агенцтва нерухомасці

21.11.2017 / 14:53

nn.by

Начальніцу ўпраўлення адвакатуры Мінюста Галіну Грышкавец і яе намесніцу Наталлю Беразоўскую затрымалі ў 2013 годзе ў працоўным кабінеце. Чыноўніц абвінавацілі ў хабарніцтве — яны дапамагалі рыэлтарам з агенцтваў нерухомасці праходзіць экзамен і атрымліваць ліцэнзію.

Больш за паўтара года жанчыны правялі ў СІЗА. У 2015 годзе адбыўся суд: Наталля Беразоўская атрымала 4 гады пазбаўлення волі і штраф памерам 54 мільёны недэнамінаваных рублёў (яе начальніца Галіна Грышкавец атрымала 8 гадоў і штраф 108 мільёнаў).

Наталля Беразоўская

Беразоўская ўжо знаходзіцца на волі. Як стала вядома «Нашай Ніве», яна ўладкавалася юрыстам у сталічнае агенцтва нерухомасці «Сільван». На працягу пяці гадоў пасля вызвалення экс-чыноўніца не мае права займаць кіруючыя пасады.

«Наша Ніва» звязалася з Беразоўскай, але тая адмовілася ад каментароў. У «Сільване» таксама нічога не каментуюць.

Нагадаем, што Беразоўскую і Грышкавец звязвалі з ціскам на незалежных адвакатаў пасля Плошчы-2010 і арганізацыяй пазачарговых атэстацый адвакатаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула