БЕЛ Ł РУС

Вучыч: Сербія застанецца нейтральнай дзяржавай

21.11.2017 / 15:20

СГ

Краіны НАТА. Фота з Вікіпедыі.

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч падчас перамоў са спікеркай Рады Федэрацыі Расіі Валянцінай Мацвіенкай пацвердзіў, што ягоная краіна застанецца нейтральнай ў вайсковым плане.

«Я нядаўна заявіў на сустрэчы ў Брусэлі, што Сербія застанецца нейтральнай ў вайсковым плане краінай», — сказаў Вучыч ў аўторак.

Варта адзначыць, што большасць суседак Сербіі — Румынія, Балгарыя, Харватыя, Албанія і Чарнагорыя — уваходзяць у Паўночнаатлантычны альянс. У НАТА пакуль не ўваходзяць толькі Боснія і Косава, абцяжараныя спадчынай нядаўніх войнаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула