БЕЛ Ł РУС

Створаны кардынальна новы тып шын: замест каўчуку — спружыны з наватарскага сплаву ВІДЭА

22.11.2017 / 14:57

Ілья Параскевіч

Перавынаходніцтвам кола назвалі спецыялісты NASA стварэнне новага тыпу шын, якому не страшныя праколы і моцныя дэфармацыі пры наездзе на перашкоду. Новыя шыны зробленыя з мноства пераплеценых у сетку металічных спружынаў, дзякуючы чаму яны ўстойлівыя да пашкоджанняў, але валодаюць тымі ж дэмпфуючымі ўласцівасцямі, што і звычайныя шыны.

Апараты, якія адпраўляюцца на іншыя планеты для працяглых даследаванняў, маюць быць вельмі надзейнымі, каб функцыянаваць на працягу многіх гадоў без сур'ёзных паломак. І ў дадзеным выпадку якасць і трываласць колаў хіба што не самая галоўная рэч, бо паломка аднаго або некалькіх з іх можа пазбавіць апарат рухомасці.

І хаця NASA распрацоўвала новыя колы, ў першую чаргу, для касмічных апаратаў, магчыма, яны маюць будучыню і на нашай планеце. 

Новыя шыны, распрацаваныя спецыялістамі NASA, выкананыя са спружынаў з нітынолу, сплаву тытану і нікелю, які валодае памяццю формы. У межах дзесяціпрацэнтнае дэфармацыі элементы, зробленыя з нітынолу, могуць хутка аднаўляць першапачатковую форму. Пры больш сур'ёзных дэфармацыях матэрыял досыць нагрэць, і ён зноў набудзе першапачатковую форму.

Выпрабаванні новых шын ўжо праводзяцца. У прыватнасці, спецыялісты нядаўна ўсталявалі адну такую шыну на ўседарожнік Jeep Wrangler.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула