БЕЛ Ł РУС

Русы: У снежні сярэдні заробак у сельскай гаспадарцы павінен вырасці да 700 рублёў

30.11.2017 / 10:59

Nashaniva.com

У снежні сярэдні заробак у сельскай гаспадарцы павінна дарасці да 700 рублёў, паведаміў віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы, выступаючы ў парламенце, піша Tut.by.

Пакуль жа, па выніках 10 месяцаў, сярэдні заробак у сельскай гаспадарцы склаў 556 рублёў — ён вырас з пачатку года на 12%.

Паводле яго слоў, у краіне каля 120 сельскагаспадарчых арганізацый, супрацоўнікі якіх атрымліваюць зарплаты да 400 рублёў. 102 з іх — знаходзяцца ў Віцебскай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула