БЕЛ Ł РУС

Сур'ёзнае ДТЗ у Пружанскім раёне: кіроўца «Мазды» ўрэзалася ў МАЗ

8.12.2017 / 11:55

Nashaniva.com

Трагедыя адбылася 7 снежня каля 10:10, піша ДАІ Брэста.

 41-гадовая жыхарка в.Паўлава за рулём «Мазды» выязджала з другаснай дарогі на 124 км аўтадарогі Гродна — Ружаны — Івацэвічы. У выніку яна не саступіла дарогу аўтамабілю «МАЗ», якім кіраваў 26-гадовы жыхар Ружан.

Ад атрыманых у выніку сутыкнення траўмаў кіроўца загінула на месцы здарэння, а 20-гадовая дачка жанчыны, якая знаходзілася на пярэднім пасажырскім сядзенні, шпіталізавана ў бальніцу. Устаноўлена, што і кіроўца, і пасажыр былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула