БЕЛ Ł РУС

У ЗША адмянілі забарону на вытворчасць смяротных вірусаў

21.12.2017 / 18:45

nn.by

Урад ЗША адмяніў трохгадовую забарону на вытворчасць смяротна небяспечных вірусаў у лабараторных умовах. Рашэнне патлумачылі тым, што патэнцыйная карысць даследаванняў кампенсуе магчымыя рызыкі, перадае Бі-Бі-Сі.

Эксперыменты з вытворчасцю вірусаў дапамагаюць шукаць новыя спосабы лячэння

Лабараторыям цяпер можна будзе сінтэзаваць вірусы грыпу, атыповае пнеўманіі і блізкаўсходняга рэспіраторнага сіндрому.

Пасля зняцця забароны кожную даследчую заяўку будзе разглядаць адмысловая камісія навукоўцаў. Заяўка будзе ўхваленая толькі ў тым выпадку, калі камісія вырашыць, што іншага спосабу правесці даследаванне не існуе, а таксама калі рызыка кампенсуецца магчымай карысцю.

Установы, якія займаюцца даследаваннямі, павінны прадэманстраваць, што іх дзейнасць этычна апраўданая. У іх таксама павінна быць дастаткова рэсурсаў, каб забяспечыць бяспечную працу.

Забарона на даследаванні была уведзеная пасля таго, як у некалькіх дзяржаўных установах ЗША былі парушаныя правілы бяспекі пры працы з вірусамі, у іх ліку — з узбуджальнікамі сібірскай язвы і птушынага грыпу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула