БЕЛ Ł РУС

«Белтэлекам» на 40—50% павялічыў хуткасць на топавых інтэрнэт-тарыфах, не павышаючы цаны

22.12.2017 / 09:50

БЮ

Кампанія «Белтэлекам» павялічыла з 22 снежня хуткасць інтэрнэту на тарыфных планах «Ясна 25» і «Ясна 50».

Для абанентаў «Ясна 25» і «Ясна 25 плюс» хуткасць вырасце з 25 Мбіт/с да 35 Мбіт/с.

Для абанентаў «Ясна 50» і «Ясна 50 плюс» хуткасць вырасце з 50 Мбіт/с да 75 Мбіт/с.

Тарыфныя планы будуць перайменаваныя з улікам новых лікаў.

«Ясна» — пакет паслуг, у які ўваходзяць інтэрнэт, інтэрактыўнае тэлебачанне «Зала» і безлімітныя званкі па стацыянарным тэлефоне ўнутры Беларусі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула