БЕЛ Ł РУС

Хворы на Альцгаймэра забіў чалавека інвалідным вазком

25.09.2008 / 15:9

AP

Паліцыя Пуэрта-Рыка дасьледуе адно з найдзіўных забойстваў, якое толькі задаралася на гэтай невялікай высьпе. 86-гадовы стары, што пакутуе ад хваробы Альцгаймэра (захворваньне цэнтральнай нэрвовай сістэмы, якое характарызуецца зьніжэньнем інтэлекту і разладам памяці), падазраецца ў тым, што пры пасяродку свайго інвалідскага вазка забіў чалавека, які быў шпіталізаваны разам зь ім у бальніцы.

Трагічны выпадак здарыўся сёньня ў пуэрта-рыканскай бальніцы-прытулку, якая называецца “Сямейная”. Адзін з пацыентаў, 79-гадовы Гюстава Мэрчэд, быў знойдзены побач са сваім ложкам моцна адлупцаваным, з сінякамі на целе. Сьпярша стан старога быў акрэсьлены як вельмі цяжкі, але па невялікім часе ў лекароў не засталося нічога іншага, як канстатаваць ягоную сьмерць. З папярэдняга сьледства, якое правяла пуэрта-рыканская паліцыя, расьце падазрэньне, што Гюстава быў забіты сьпінкай інваліднага вазка сваім старэйшым таварышам па палаце. Паліцыя пастанавіла не арыштоўваць падазраванага ў забойстве, але, як зазначыў прэс-сакратар пуэрта-рыканскай паліцыі, сьледства працягваецца і матывы забойства высьвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула