Пад Масквой пантэра загрызла даглядчыка заапарка
У Падмаскоўі ў прыватным хатнім звярынцы пантэра напала на грамадзяніна Украіны, які даглядаў жывёлу. Драпежнік загрыз мужчыну, паведамляе тэлеграм-канал Mash.
Трагедыя адбылася, калі даглядчык вырашыў пакарміць жывёлу. Яна дачакалася, пакуль ён увойдзе ў клетку для кармлення, напала на яго, пасля чаго вырвалася на свабоду і збегла. Цяпер яе ўжо паспелі злавіць.
Заапарк належыць бізнэсмену, які працуе ў сферы авіяперавозак.