БЕЛ Ł РУС

У Мінску адкрыўся перасоўны музей у падводнай лодцы ФОТАФАКТ

8.01.2018 / 12:48

На пляцоўцы перад Культурна-спартыўным цэнтрам Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі (былы Палац культуры і спорту чыгуначнікаў) запрацаваў мабільны музей-лабараторыя Цэнтра акіянаграфіі «Адкрыты акіян».

Экспазіцыя размясцілася ў вайсковым прычэпе даўжынёй 12 метраў. Яго аформілі ў выглядзе падводнага судна Карла Шыльдэра, аднаго з заснавальнікаў падводнага флоту Расіі. Па яго праектах пабудавалі першую ў свеце суцэльнаметалічную падводную лодку ў 1834 годзе.

У адрозненне ад субмарыны вынаходніка, мінская лабараторыя цэнтра акіянаграфіі перамяшчаецца выключна па сушы — яе цягне ЗІЛ-130.

Уладкавана яно так, што здаецца, быццам і напраўду трапіў на борт падводнай лодкі. Тут нават ёсць перыскоп. У яго аснове акуляры віртуальнай рэальнасці. Зазіраеш у іх — і бачыш мора. У экспазіцыі музея больш за 100 мадэляў караблёў і падводных лодак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула