БЕЛ Ł РУС

У Бельгіі прапанавалі выкарыстоўваць целы памерлых людзей для вырабу кампосту 

15.01.2018 / 18:13

nn.by

Сябры партыі «зялёных» Ecolo ў складзе адміністрацыйнае рады бельгійскага горада Монс прапанавалі пускаць на кампост прах памерлых жыхароў.

Бельгія. Фота: Fotolia / Jenifoto

Адпаведную прапанову экалагісты унясуць на разгляд гарадской адміністрацыі ў панядзелак увечары, паведаміла тэлерадыёкампанія RTBF.

Яна прыводзіць дадзеныя даследаванняў, згодна з якімі за год цела памерлага чалавека трансфармуецца ў экалагічна чысты кампост.

«Зялёныя» хочуць, каб Монс стаў горадам рэалізацыі пілотнага праекта па выкарыстанні чалавечага перагною пры азеляненні аднаго з паркаў. Яны таксама дапусцілі, што кампост змогуць атрымліваць і звычайныя грамадзяне «для яго выкарыстання на прыватных падворках пры высаджванні расліны ці дрэва ў памяць аб памерлым».

Пра тое, як прапануецца атрымліваць перагной з чалавечага праху, не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула