БЕЛ Ł РУС

Apple выплаціць ЗША 38 мільярдаў даляраў

18.01.2018 / 09:05

Nashaniva.com

Кампанія Apple Inc. заявіла, што выплаціць ЗША аднаразовы падатак на замежны капітал у памеры $ 38 млрд і будзе нарошчваць выдаткі ў краіне, бо хоча павялічыць ўнёсак у эканоміку штатаў.

Усяго кампанія плануе напрамую інвеставаць у эканоміку ЗША каля $ 30 млрд за бліжэйшыя пяць гадоў.

Таксама Apple Inc. плануе стварыць у Штатах больш за 20 тыс. працоўных месцаў, наняўшы супрацоўнікаў у свой кампус і пабудаваўшы яшчэ адзін на тэрыторыі ЗША.

Прэзідэнт краіны Дональд Трамп назваў такое рашэнне кампаніі «велізарнай перамогай для рабочых і для ЗША»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула